Выставка «Грукат лат і звон кальчугі»

Выставка «Грукат лат і звон кальчугі»

З 4 лістапада 2023 года ў Археалагічным музеі пачынае працаваць выстаўка «Грукат лат і звон кальчугі».

Выставка «Грукат лат і звон кальчугі»

Выстава з’яўляецца своеасаблівым бэкстэйджам ваенна-гістарычнай рэканструкцыі: яна дазваляе дэталёва разгледзець даспехі, а таксама пазнаёміцца з беларускім кавальствам. Адначасова гэта праект не столькі пра зброю і рыцарскія даспехі, колькі пра любоў да гісторыі і яе ўвасаблення.

Выставка «Грукат лат і звон кальчугі»

Усе даспехі, якія прадстаўлены на выставе, выраблены па гістарычных узорах і здольны ажыццяўляць сваю галоўную функцыю – абараняць уладальніка. Важныя штрыхі экспазіцыі – дакладна рэканструяваныя макеты ўзбраення, якія дапамогуць прасачыць за развіццём еўрапейскай ваеннай справы ў перыяд з XIV і да канца XVII стагоддзя. Наведвальнікі змогуць убачыць эвалюцыю рыштунку ад простых пласцінчатых да высокатэхналагічных суцэльнаметалічных даспехаў.

Выставка «Грукат лат і звон кальчугі»

На выставе прадстаўлены наступныя элементы ўзбраення рыцара і яго рыштунку: мячы, баявыя сякеры, кінжалы, шчыты, а таксама характэрныя для тэрыторыі Беларусі корды, шлемы-бацынеты, кальчугі, кірасы і іншае.

Выставка «Грукат лат і звон кальчугі»

Частка даспехаў-экспанатаў была выраблена менавіта пры дапамозе адзначаных вышэй інструментаў.

На выставе працуе інтэрактыўная зона, дзе можна апрануць даспехі і зрабіць фотаздымкі.

 

Ссылка на источник:

https://www.minskmuseum.by/afisha

Публикация сайта для коллекционеров.

Выставка «Грукат лат і звон кальчугі»

Добавить комментарий

Пролистать наверх