З 19 снежня 2025 г.па 11 студзеня 2026 г. у выставачнай зале ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці» (вул. Гікалы, 4, г. Мінск) прайшла выстава «Калядныя ўзоры». «Калядныя ўзоры» — выстава, арганізаваная грамадскім аб’яднаннем «Беларускі саюз майстроў народнай творчасці». У выставе прынялі ўдзел мастакi з усіх рэгіёнаў Беларусі. Старажытныя традыцыі беларускай народнай творчасці, якія працягваюць сучасныя майстры, прадстаўлены ў розных тэхніках і матэрыялах: мастацкая апрацоўка дрэва, ганчарная справа, коўка, вышыўка і ткацтва, карункапляценне, апрацоўка скуры, пляценне з натуральных матэрыялаў, роспіс па дрэве, палатно і шкло, разьба па дрэве і многае іншае.
У чарговы раз у выставе прыняў удзел член праўлення БелРООК Валерый Калясінскі.

Пресс-центр БелРООК.
