Запрашаем калекцыянераў да ўдзелу ў выставе, прысвечанай 145-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы.

Запрашаем калекцыянераў да ўдзелу ў выставе, прысвечанай 145-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы.

2027 год – год, калі Беларусь святкуе 145-годдзе з Дня нараджэння Янкі Купалы.

Творчасць Янкі Купалы ад першага і да апошняга радка належыць Беларусі і яе нацыянальнай культуры.

Творы паэта сталі своеасаблівым мастом, што злучыў беларускую культуру з культурай сусветнай. Яны ўвабралі ў сябе лепшыя здабыткі жывой беларускай культуры, мовы, мыслення, сталі паэтычным увасабленнем Беларусі.

Купалава творчасць заслужыла сусветнае прызнанне — пра гэта сведчыць шырокі грамадскі рэзананс, які яна выклікала ў многіх краінах. Творы беларускага песняра перакладзены амаль на 100 замежных моў. Толькі верш «А хто там ідзе?» гучыць на 101 мове народаў свету.

Янка Купала і сёння народны Прарок, Пясняр, Паэт для кожнага з беларусаў.

Запрашаем калекцыянераў да ўдзелу ў выставе, прысвечанай 145-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы.

Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае сяброў Беларускага рэспубліканскага грамадскага аб’яднання калекцыянераў стварыць выставу рарытэтных рэчаў, кніг, дакументаў 1882–1942 гадоў – з часу жыцця першага народнага паэта Беларусі.

Даведкi па тэлефоне: +375 29 7003051

Прэзiдыум Праўлення БелРГАК.

Запрашаем калекцыянераў да ўдзелу ў выставе, прысвечанай 145-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы.
Пролистать наверх