Круглы стол «Гісторыя. Адукацыя. Музейная справа»

Круглы стол "Гісторыя. Адукацыя. Музейная справа"

11 снежня 2025 г. у Музеі гісторыі горада Мінска (Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага) @minskmuseum адбылася прэзентацыя тэматычнага нумара “БГЧ” «Гісторыя. Адукацыя. Музейная справа» (№ 11/2025).

Круглы стол "Гісторыя. Адукацыя. Музейная справа"

Круглы стол "Гісторыя. Адукацыя. Музейная справа"

Ён быў створаны супрацоўнікамі шэрагу музеяў, у тым ліку з Музея гісторыі горада Мінска, Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея @grodno_museum, Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, Хабараўскага краязнаўчага музея, музея гістарычнага факультэта БДУ @hist.bsu і інш., а таксама ўдзельнікамі Беларускага Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання калекцыянераў @collection.by__

Круглы стол "Гісторыя. Адукацыя. Музейная справа"

Круглы стол "Гісторыя. Адукацыя. Музейная справа"

Прэзентацыя аб’яднала музейных супрацоўнікаў, навукоўцаў з разнастайных устаноў НАН Беларусі, выкладчыкаў, калекцыянераў, студэнтаў БДУ, БДПУ, вучняў СШ № 223 імя Іона Солтыса г. Мінска агульнай колькасцю каля 60 чалавек. На мерапрыемстве выступілі аўтары матэрыялаў, якія прадставілі свае публікацыі, былі вызначаны шляхі далейшага ўзаемадзеяння з музейнай і чытацкай аўдыторыяй.

Круглы стол "Гісторыя. Адукацыя. Музейная справа"

Круглы стол "Гісторыя. Адукацыя. Музейная справа"

Ад Беларускага рэспубліканскага грамадскага аб’яднання калекцыянераў (БелРГАК) выступілі: Старшыня Праўлення БелРГАК Барыс Васільеў і член Праўлення БелРГАК, член Нумізматычнага таварыства Ілья Шталенкаў.

Круглы стол "Гісторыя. Адукацыя. Музейная справа"
Пасля прэзентацыі госці мерапрыемства прынялі ўдзел у адкрыцці інтэрактыўнай выставы, прысвечанай народнаму мастаку, Герою Беларусі Міхаілу Савіцкаму і сталі яе першымі наведвальнікамі.

Круглы стол "Гісторыя. Адукацыя. Музейная справа"

Фота У. Валожынскага, А. Нароўскац і К. Петрусь

Прэс-цэнтр БелРГАК.

Круглы стол «Гісторыя. Адукацыя. Музейная справа»
Пролистать наверх