6 ліпеня а 12-й гадзіне ў Купалаўскім мемарыяльным запаведніку «Вязынка» (Мінская вобласць, Маладзечанскі раён) адбудзецца рэспубліканскае свята паэзіі, песні і народных рамёстваў «З адною думкаю аб шчасці Беларусі…», якое ладзіцца сумесна з Маладзечанскім райвыканкамам і Саюзам пісьменнікаў Беларусі.
У рамках свята адбудзецца перадача музею Янкі Купалы ад сябраў беларускага рэспубліканскага грамадскага аб’яднання калекцыянераў (БелРГАК )карціны беларускага савецкага мастака, заслужанага работніка культуры БССР Красоўскага Яўгена Яўстафавіча.
Вершы, прысвечаныя Песняру, на яго радзіме прачытаюць беларускія паэты.
Святочны настрой гасцям створаць вакальны ансамбаль рускай песні “Берагі”, ансамбль традыцыйнай карэйскай культуры “Аріранг” і фальклорныя калектывы Маладзечанскага раёна. У святочным канцэрце таксама прагучать музычныя творы, натхнёныя мілагучнымі Купалавымі радкамі.
Запрашаем усіх далучыцца да мерапрыемстваў па ўшанаванні памяці першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.
УВАХОД ВОЛЬНЫ
ДЗЯРЖАЎНЫ ЛІТАРАТУРНЫ МУЗЕЙ
ЯНКІ КУПАЛЫ
220030 г. Мінск, вул. Янкі Купалы, 4
Тэл. (017) 395 57 66 / (029) 316 04 08
Пресс-центр БелРООК.
