«Субмарына» прышвартавалася ў Першамайскім раёне сталіцы

«Субмарына» прышвартавалася ў Першамайскім раёне сталіцы

1 чэрвеня ў будынку Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка на вуліцы Славінскага прайшла ўрачыстая цырымонія адкрыцця навукова-гістарычнай выставы «Субмарына».


У мерапрыемстве прынялі ўдзел:

  • намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Руды
  • дырэктар Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка Сяргей Сачко
  • дырэктар Цэнтра акіянаграфіі «Адкрыты акіян», член БелРООК Аляксей Азараў
  • ветэраны Ваенна-Марскога флоту, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў.

«Субмарына» прышвартавалася ў Першамайскім раёне сталіцы

Экспазіцыя праекта ўключыла ў сябе блокі: «Цэнтральны пост», «Караблі і карабелы», «Форма ВМФ», «Выстава кніг», а таксама выставачна-навучальныя модулі: «Вадалазная станцыя», «Лабараторыя акіяна», «Даследчыкі Антарктыды», «Падводная робататэхніка», «Падводны флот», «Капітан Нэма», «Навуковая фатаграфія», «Аптычная Галаграфія».

«Субмарына» прышвартавалася ў Першамайскім раёне сталіцы

«Субмарына» прышвартавалася ў Першамайскім раёне сталіцы

Выставачная прастора была падрыхтавана супрацоўнікамі Цэнтра акіянаграфіі «Адкрыты акіян» і навучэнцамі ГОУ «Гімназія № 56 г.Мінска», якія і правялі першую экскурсію са школьнікамі ўстаноў адукацыі Першамайскага раёна сталіцы.

Прысутныя змаглі не толькі азнаёміцца з экспанатамі выставы, але і прыняць удзел у інавацыйным уроку «Беларуская Антарктыда», прысвечаным працы Беларускай антарктычнай станцыі, прэзентацыі паштовак «падводнікі — Героі Савецкага Саюза ў гады Вялікай Айчыннай вайны», распрацаваных цэнтрам акіянаграфіі.

«Субмарына» прышвартавалася ў Першамайскім раёне сталіцы

дырэктар Цэнтра акіянаграфіі «Адкрыты акіян», член БелРООК Аляксей Азараў

Выстава будзе даступная для наведвання да канца лета.

Ссылка на источник:

https://zviazda.by/be

«Субмарына» прышвартавалася ў Першамайскім раёне сталіцы
Пролистать наверх