Тэмай навукова-практычнай канферэнцыі ў Жлобіне стаў подзвіг вызваліцеляў 1941 года. Выпуск 1

Тэмай навукова-практычнай канферэнцыі ў Жлобіне стаў подзвіг вызваліцеляў 1941 года. Выпуск 1

17 красавіка, на базе Жлобінскага гісторыка-краязнаўчага музейнага комплексу прайшла рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 85-й гадавіне першага вызвалення Жлобіна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у ліпені 1941 года.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі Жлобінскага райвыканкама, гаспадары сустрэчы і дзеючы пры музейным комплексе клуб «Краязнаўца». Удзел у канферэнцыі бралі вучоныя-гісторыкі з Мінска, Гомеля і Рагачова, жлобінскія краязнаўцы і настаўнікі гісторыі, а таксама прадстаўнікі Жлобінскага клуба калекцыянераў Беларускага рэспубліканскага грамадскага аб’яднання калекцыянераў (БелРГАК).

Тэмай навукова-практычнай канферэнцыі ў Жлобіне стаў подзвіг вызваліцеляў 1941 года. Выпуск 1

З прывітальным словам да іх звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Салаўёў.

Тэмай навукова-практычнай канферэнцыі ў Жлобіне стаў подзвіг вызваліцеляў 1941 года. Выпуск 1

Наогул, Жлобін у 1941 годзе быў вызвалены двойчы: спачатку 3 ліпеня (батальён капітана Івана Панцялеева), а потым – 13 ліпеня, пасля таго як фашысты зноў на кароткі час захапілі горад (батальён капітана Фёдара Баталава). За гэты подзвіг Фёдару Баталаву, тады ўжо маёру, 9 жніўня 1941 года было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. 17 жніўня мужны воін загінуў. Дакладнае месца яго пахавання да 2025 года не было вядомым. У мінулым годзе астанкі Героя былі знойдзены і ідэнтыфікаваны. Гэта стала магчымым дзякуючы жыхарцы вёскі Старая Рудня, ветэрану педагагічнай працы Наталлі Пятроўне Іванчанка, якая была сведкай пахавання Фёдара Баталава, а таксама намаганням камандзіра Жлобінскага пошукавага атрада «Дняпроўскі рубеж», намесника старшини Савета Жлобiнскага клуба калекцыянераy БелРГАК Аляксандра Лукашука, яго таварышам і садзейнічанні пракуратуры Жлобінскага раёна, раённага аддзела Следчага камітэта і Стараруднянскага сельвыканкама. На канферэнцыі аб гэтых пошуках падрабязна расказаў Аляксандр Лукашук. Дарэчы, падчас мерапрыемства яму была ўручана падзяка Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Тэмай навукова-практычнай канферэнцыі ў Жлобіне стаў подзвіг вызваліцеляў 1941 года. Выпуск 1

Пра значэнне контрудара на Дняпры летам 1941 года, першых вызваліцеляў Жлобіна – воінаў 117-й і 154-й стралковых дывізій 63-га стралковага корпуса, пра спробу здзейсніць контрудар у бок Бабруйска і пра бой пад вёскамі Чырвоная Слабада і Сенажаткі (там фашысты страцілі шмат сваіх танкаў), пра мужнага камкора Леаніда Пятроўскага і гібель за адны суткі пад Жлобінам адразу трох савецкіх генералаў (адзіны выпадак за ўсю гісторыю Вялікай Айчыннай вайны), подзвіг ваенфельчара Ніны Ляпінай і генацыд беларускага народа расказалі навуковы супрацоўнік Цэнтра ваеннай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Павел Ждановіч (Мінск), прадстаўнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны кандыдаты гістарычных навук Станіслаў Чаропка і Дзмітрый Талочка, загадчык аддзела Гомельскага палацава-паркавага ансамбля Румянцавых і Паскевічаў Юрый Панкоў, жлобінскія краязнаўцы Алег Попчанка, Барыс Мінееў, Раіса Талканіца і аўтар гэтых радкоў.

Тэмай навукова-практычнай канферэнцыі ў Жлобіне стаў подзвіг вызваліцеляў 1941 года. Выпуск 1

Адзначым, што амаль усе гэтыя выступленні ўвайшлі ў кнігу «Жлобин, 1941. Дважды освобождённый», сігнальныя экзэмпляры якой убачылі свет у жлобінскай друкарні напярэдадні канферэнцыі і былі прэзентаваны на ёй, а потым падараваны райвыканкаму і навукоўцам з Мінска і Гомеля. Яе асноўныя аўтары – члены клуба «Краязнаўца» Алег Попчанка, Аляксандр Лукашук, Аляксандр Пішчала, Раіса Талканіца, Барыс Мінееў, аўтар гэтых радкоў, а таксама старшы навуковы супрацоўнік Жлобінскага гісторыка-краязнаўчага музейнага комплексу Кацярына Цісецкая і прафесійны гісторык Павел Ждановіч. Рэцэнзентамі кнігі сталі згаданыя вышэй кандыдаты гістарычных навук Станіслаў Чаропка і Дзмітрый Талочка.

Тэмай навукова-практычнай канферэнцыі ў Жлобіне стаў подзвіг вызваліцеляў 1941 года. Выпуск 1

Тэмай навукова-практычнай канферэнцыі ў Жлобіне стаў подзвіг вызваліцеляў 1941 года. Выпуск 1

Камандзір Жлобінскага пошукавага атрада «Дняпроўскі рубеж», намесник старшини Савета Жлобiнскага клуба калекцыянераy БелРГАК Аляксандр Лукашук быу узнагароджаны падзякай Iнстiтута гiсторii Нацыянальнай акадэмii Республiкi Беларусь.

Ссылка на источник:

https://share.google/ubjDfSeDrRJIbDs5h

Прэс-цэнтр БелРГАК.

Тэмай навукова-практычнай канферэнцыі ў Жлобіне стаў подзвіг вызваліцеляў 1941 года. Выпуск 1
Пролистать наверх