11 снежня 2025 г. у 14.00. у Музеі гісторыі горада Мінска (Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага) адбудзецца прэзентацыя тэматычнага нумара «Гісторыя. Адукацыя. Музейная справа» (“Беларускi гістарычны часопіс” № 11/2025) .

Гэты праект – вынік супрацоўніцтва “БГЧ” з шэрагам дзяржаўных музеяў Беларусі, музеяў ўстаноў вышэйшай і агульнай сярэдняй адукацыі, Беларускім рэспубліканскім грамадскім аб’яднаннем калекцыянераў. Асноўная тэма нумара – музейная педагогіка як сінтэз гісторыі, музеязнаўства і адукацыі, вызначальная роля музеяў у духоўным выхаванні моладзі.
У творчай атмасферы наведвальнікі мерапрыемства пачуюць паведамленні (у тым ліку у дыстанцыйным фармаце) аўтараў артыкулаў па азначанай праблематыцы з Музея гісторыі горада Мінска, Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея, Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава, Хабараўскага краявога музея імя М.І. Градзекава, музея гістарычнага факультэта БДУ і інш., а таксама вядучых мінскіх калекцыянераў.
Мадэратар мерапрыемства – галоўны рэдактар “БГЧ” А.А. Корзюк.
Адрас: г. Мінск, пл. Свабоды, 15, другі паверх.
Пачатак у 14.00
Калекцыянерау, якiя жадаюць прыняць удзел просьба даць заяуку да 1 снежня па тэлефоне +375 29 7003051 (вайбер, тэлеграм) цi на Email: korolevba1955@mail.ru.
Прэзiдыум Праулення БелРГАК.
